27.03.2024г Вечар - успамін "Вайна ў лёсе краіны, у лесе сям'і"

  Вялікая Айчынная вайна заставіла незагойныя раны ў кожнай беларускай сям'і. Няма такой хаты, дзе б не было загінуўшых, або расстраляных, або дзе б не бераглі як святыню дзедавы медалі ..."Вайна ў лёсе краіны, у лесе сям'і"- вечар -успамін з такой назвай адбыўся ў прышкольным лагеры Старадварэцкай школы. Дзеці расказалі пра сваіх ветэранаў. Бібліятэкар філіяла "Старадварэцкая сельская бібліятэка”  адзначыла важнасць захавання памяці герояў і неабходнасць берагчы мір.