29.03.2024 г. Падарожжа па дзіцячых кнігах “Што такое бібліятэка?”

Берестовіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі запрасіла самых верных чытачоў у падарожжа па дзіцячых кнігах. Падарожжа пачалося са знаёмства з гісторыяй святкавання Тыдня дзіцячай кнігі. Затым у ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся, як ствараліся кнігі, якімі былі самыя першыя кнігі, чаму менавіта ў бібліятэках яны захоўваюцца. Удзельнікі актыўна выконвалі заданні, адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, паўдзельнічалі ў гульнях. Усе заданні, пытанні і гульні былі прысвечаны кнізе і чытанню. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна.