29 сакавіка ў філіяле
"Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" завяршыўся
Тыдзень дзіцячай кнігі чарговым мерапрыемствам. Час карысных парад "Сям'я
без гвалту - шчаслівая сям' я" паклікаў выхаванцаў школьнага лагера
"Сонейка", каб даведацца, як дзеці разумеюць словы"
гвалт"," жосткасць", "канфлікт"," сварка" і
г. д. і як правільна змагацца са
шкоднымі звычкамі. І галоўнае - навучыцца дараваць... Пагулялі ў гульню"
Прывітанне сяброў", паспрабавалі пры дапамозе жэстаў паказаць розныя
пачуцці... Паслухалі расказ Я. Пермяка" Самае страшнае" і абмеркавалі
яго. Пазнаёміліся з правіламі сяброўства і хорам прачыталі залатое правіла
прымірэння... Для сябе зрабілі вынік: шчаслівая сям'я - гэта тая, дзе пануе мір
і лад, узаемаразуменне, любоў і павага!