3 красавіка ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная
сельская бібліятэка" прайшла гадзіна роздуму "Здароўе - мудрых
ганарар", да Сусветнага Дня здароўя. На ёй прысутнічалі жанчыны, якія не
абыякава ставяцца да свайго здароўя. І гэта пацвердзіў "Тэст", які
яны запоўнілі і па колькасці балаў далі адзнаку" здаровага ладу
жыцця". Пазнаёміліся з літаратурай па тэме і кожны для сябе выбраў нешта
цікавае і карыснае. Падзяліліся сваім вопытам і далі добрыя парады. У якасці
бонуса ўсе жадаючыя змаглі памераць ціск і ўпэўніцца, што здароўе ў норме! А
каб лепш падняць настрой і атрымаць зарад бадзёрасці бібліятэкар пачаставала усіх шакаладам і вітамінкамі.