Філіял “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”
наведалі вучні 2-3 класаў Масалянскай пачатковай школы.Дзяцей запрасілі на літаратурную гульню “Загадка
хрустальнага чаравічка”. Спачатку школьнікі
пазнаёміліся з жыццём і творчасцю
аўтара казкі “Папялушка”, замацавалі веды аб творах вялікага казачніка Шарля
Перо. Бо ён прыдумаў незвычайныя гісторыі і неверагодныя прыгоды, у якіх
удзельнічалі і добрыя феі, і злыя ведзьмы, і выдатныя прынцэсы, і простыя
лагодныя дзяўчыны. Яго казкі вучаць шанаваць сапраўдную прыгажосць жыцця,
любіць працу, дабро, мужнасць, справядлівасць. Затым дзеці адгадвалі загадкі,
адказвалі на пытанні, знаходзілі прадметы з казкі. Вельмі дзецям спадабаліся
прыгожыя кнігі з цікавымі казкамі.