5 красавіка ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная
сельская бібліятэка"прайшла пазнавальная віктарына "Якасць - твар
беларускага брэнда" і прысвячалася Году якасці. Вучні пачатковых класаў,
што прыйшлі на мерапрыемства даведаліся шмат цікавага пра нашы беларускія
брэнды. Бібліятэкар падрабязна расказала і паказала самыя знакамітыя з іх, а
дзеці ў сваю чаргу стараліся дапоўніць расказ сваімі пазнаннямі. Вельмі прыемна
было тое, што ўжо з малых гадоў дзеці ведаюць, што трэба ганарыцца якасцю нашых
брэндаў, нашага жыцця, вучобы, нашай памяці і наогул ганарыцца тым, што мы
жывём ў цудоўнай краіне імя якой Беларусь!
Бібліятэкар пачаставала вучняў смачнымі брэндавымі цукеркамі Мінскай
кандытарскай фабрыкі "Слодыч".