7 красакавіка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская
бібліятэка прайшла пазнавальная гульня “Падарожжа ў краіну “Будзь здароў” да Сусветнага
дня здароўя. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала дзецям, што кожны
чалавек – сам творца свайго здароўя і таму вельмі важна з ранняга ўзросту
займацца фізкультурай, гартавацца і выконваць правілы асабістай гігіены.
Пагаварылі аб шкодных звычках і як яны ўплываюць на арганізм чалавека. Дзеці
адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі. У танцавальнай зале
ўдзельнікі трэніраваліся і рабілі розныя практыкаванні, трымалі планку. Усе
прысутныя актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, за што і атрымалі салодкія
прызы.