12.04.2024г Кніжная выстава "Першы палёт першага касманаўта"

  "Першы палёт першага касманаўта" - кніжная выстава, якая дзейнічала ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" і прысвячалася яна Дню касманаўтыкі і 90-годдзю першага касманаўта Юрыя Гагарына. Чытачы рознага ўзросту з цікавасцю і захапленнем  знаёміліся з матэрыяламі, змешчанымі на выставе. З вялікім інтарэсам і гонарам за сваю Радзіму, разглядалі фотаздымкі першых беларускіх касманаўтаў  Клімука і Кавалёнка, а таксама нашу Марыну Васілеўскую, якая сваім палётам ў космас даказала ўсяму свету, што беларускія жанчыны  могуць усё!