У межах
абласнога літаратурнага марафона “В 44-м пришла в Принеманье Победа” 12
красавіка ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшлі гучныя чытанні
“Пачытаем разам!”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 3 класа мясцовай школы
і іх класны кіраўнік Дубовік Алена Анатольеўна. Мэтай мерапрыемства было
павышэнне матывацыі чытання літаратуры пра Вялікую Айчынную вайну, стварэнне
ўмоў для выхавання патрыятычных пачуццяў і захавання гістарычнай памяці. Для
сучасных дзяцей Вялікая Айчынная вайна - гэта далёкая гісторыя. Але радкі з
кніг пра вайну, вяртаюць іх у
падзеі тых дзён, дапамагаюць уявіць
тое, што прыйшлося перажыць людзям у гады вайны, плакаць ад гора, дранцвець ад жаху і цешыцца поспехам разам
з героямі твораў.