17.04.2024г. Экалагічны калейдаскоп "Выратуем прыроду разам"

  17  красавіка ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання "ЗНАЙКА" .Экалагічны калейдаскоп "Выратуем прыроду разам", да Дня экалагічных ведаў, сабраў яго ўдзельнікаў, каб даведацца шмат цікавага пра экалогію. Вучні з захапленнем удзельнічалі ў віктарыне, адгадвалі экалагічныя загадкі, дзяліліся сваімі думкамі і цікавымі расказамі з жыцця... А напрыканцы бібліятэкар прапанавала праспяваць перакладзеную песенку пра прыроду на знаёмую ўсім  мелодыю "Няхай заўжды будзе сонца" Атрымалася весела і прыгожа.