17.04.24 г. Выстава-падарожжа “Помнікі Бераставіччыны — гэта наша гісторыя і культура”.

     Традыцыйна Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясцін адзначаецца 18 красавіка. Свята было ўстаноўлена Асамблеяй Міжнароднага савета па пытаннях  аховы помнікаў і гістарычных мясцін яшчэ ў 1983 годзе. Яно абвешчана для таго, каб звярнуць увагу людзей на праблемы захавання і аховы нашай культурнай спадчыны. Да гэтага памятнага дня чытачоў Бераставіцкай раённай бібліятэцы была падрыхтавана ілюстраваная выстава-падарожжа  “Помнікі Бераставіччыны — гэта наша гісторыя і культура”. Спачатку бібліятэкар коратка пазнаёміла наведвальнікаў бібліятэкі з  гісторыяй заснавання гэтай даты, затым з гістарычнымі і архітэктурнымі помнікамі, якія захаваліся на Бераставіччыне. Таксама наведвальнікі даведаліся, што ў Бераставіцкім раёне знаходзяцца 8 аб’ектаў, якія ўключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.