18 красавіка бібліятэкар філіяла «Пагранічная сельская
бібліятэка» правяла для дзяцей 1 класа мясцовай школы час роздуму «Здаровы лад
жыцця» з мэтай даць уяўленне аб тым, што такое здароўе чалавека і здаровы лад жыцця,
прапагандаваць здаровы лад жыцця. Падчас мерапыемства дзеці адгадвалі
тэматычныя загадкі, адказвалі на разнастайныя пытанні пра асабістую гігіену і ўласны
распарадак дня, дзяліліся сваімі думкамі, что прыносіць шкоду і карысць
здароўю, як зберагчы здароўе. Усе разам прышлі да выніку, што здароўе – гэта
самы каштоўны здабытак чалавека і яго трэба берагчы з самага маленства.