У рамках акцыі “За
безопасность вместе” бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская
бібліятэка-клуб” правяла для дзяцей мясцовай школы час даверу “Будзь заўсёды
асцярожны!”. Мэта мерапрыемства-замацаваць правілы пажарнай бяспекі. Вучні
азнаёміліся з распаўсюджанымі прычынамі ўзнікнення пажару, з небяспечнымі
фактамі пажару, са сродкамі пажаратушэння і правіламі карыстання імі. Прынялі
ўдзел у конкурсе “Закончы прыказку” і адказалі на пытанні віктарыны “Агонь у
нашым жыцці”.