Самае дарагое ў
чалавека – сям’я. Яна пазбаўляе адзіноты, аб’ядноўвае, дорыць любоў і клопат.
Але яна і вучыць! Чалавек у сям’і атрымлівае навыкі сацыялізацыі ў грамадстве.
Па тыпу бацькоўскай ён будуе і сваю ўласную сям’ю.Аб усім гэтым расказвала бібліятэкар філіяла “Старадварэцкая
сельская бібліятэка”на чарговай сустрэчы з навучэнцамі мясцовай школы. У кожнай
сям’і свае традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. На ўроку дабрыні
“Сямейныя традыцыі”, прысвечанаму Сусветнаму дню сям’і, які адбыўся 10 мая,
кожны з маленькіх удзельнікаў расказаў пра традыцыі сваёй сям’і.