Штогод у другую нядзелю мая адзначаецца Дзень
дзяржаўных сімвалаў Беларусі. З гэтай нагоды бібліятэкар філіяла
“Масалянская інтэграваная сельская
бібліятэка-клуб” правяла для дзяцей мясцовай школы гадзіну ўшанавання “Душа Беларусі ў сімвалах яе”
(да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага
герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь). Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гісторыяй герба, сцяга
і гімна нашай Радзімы, з гісторыяй
станаўлення і развіцця дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, патлумачыла, у якіх выпадках узнімаецца
сцяг Беларусі, што намалявана на гербе.
Разам з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце РУСП “Масаляны” спявалі гімн Рэспублікі Беларусь. Напрыканцы ўдзельнікі мерапрыемства паразважалі пра ролю і значэнне сімволікі ў жыцці
кожнага чалавека і краіны ў цэлым.