Да Дня Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ў філіяле
"Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў урок
патрыятызму "Сцяг, герб, гімн - Дзяржаўныя святыні". На ім
прысутнічалі вучні 11 класа, якія з гонарам і павагай ставяцца да Дзяржаўных
сімвалаў сваей краіны, добра ведаюць гісторыю іх узнікнення і з упэўненасцю
могуць растлумачыць значэнне кожнага сімвала, колеру на ім і г.д. Гэта
выявілася падчас гутаркі з вучнямі. І
гэта вельмі важна! Каб не толькі моладзь, але
ўсе жыхары ад мала да вяліка ведалі і ганарыліся Дзяржаўнымі сімваламі
сваёй краіны! Мы - беларусы! Мы ганарымся сваёю краінай! Закончылася
мерапрыемства гімнам Рэспублікі Беларусь, які праспявалі разам.