Традыцыйна ў другую нядзелю мая ў Беларусі адзначаюць Дзень
Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга. Дзяржаўныя сімвалы – герб і сцяг
Беларусі – гэта важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны, якія
адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі беларусаў,
духоўны патэнцыял народа. Кожны грамадзянін павінен прытрымлівацца законаў
сваёй краіны, з павагай адносіцца да дзяржаўнай сімволікі. Бераставіцкая
раённая бібліятэка імя А.М. Кавалеўскага не засталася ў баку і падрыхтавала
кніжную выставу "Мой герб, мой сцяг, мой гімн, мая краіна!". Сучасная
моладзь павінна ведаць і
паважаць дзяржаўную сімволіку, бо яна адлюстроўвае асноўныя нацыянальныя і
духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянскую еднасць, працавітасць, жаданне
беларускага народа жыць у міры. На кніжнай выставе прадстаўлена звыш 40 выданняў з фонду раённай бібліятэкі. Гэта – «Канстытуцыя Рэспублікі
Беларусь», «Суверэнная Беларусь» – ілюстраваная гісторыя дзяржавы 1991-2008
гадоў, кнігі «Герб, Сцяг, Гімн беларускай дзяржавы», «Канстытуцыйнае права
Рэспублікі Беларусь», «Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы», «Сучасная
Беларусь» – энцыклапедычны даведнік і іншыя.