21 мая бібліятэкар
філіяла “Старадварэцкая сельская бібліятэка” наведала школу. Тэмай сустрэчы
была дыскусія "Якасць у вучобе - уклад у будучыню". Сумеснымі з юнымі
чытачамі намаганнямі высветлілі, што старанная вучоба вядзе да той прафесіі,
пра якую марыш, а адзін не вывучаны урок ставіць пад пагрозу далейшыя
веды і адзнакі. Невук не можа быць паспяховым!