22 мая бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка”
правяла для вучняў 6 класа мясцовай школы час здароўя “Уся праўда пра курэнне”
з мэтай фармавання адмоўнага стаўлення да курэння і прапаганды здаровагаладу
жыцця. Курэнне - глабальная праблема нашага часу. Яго шкода відавочная і даказаная
тысячамі навукоўцаў. Аднак колькасць курцоў не скарачаецца, і шкода, якая
прыносіцца ад курэння, па-ранейшаму вялікая. Права дыхаць чыстым паветрам,
свабодным у тым ліку і ад тытуню заслугоўваюць усе – ад малога да вялікага, у
любым месцы і ў любую пару года! Трэба спадзявацца, што веды, атрыманыя падчас
мерапрыемства, дапамогуць дзецям у далейшым жыцці і зберагуць іх ад шкодных
звычак.