24 мая ў філіяле
"Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў урок
прафарыентацыі "Лабірынт прафесій". Павандраваць па ім прыйшлі вучні
пачатковых класаў, якія мараць ў будучым стаць сапраўднымі людзьмі, патрэбнымі
сваёй краіне. Кожны меў магчымасць расказаць сябрам кім марыць стаць у будучым.
А даведацца больш пра тую ці іншую прафесію дапамагла літаратура, якая
размясцілася на кніжнай выставе. А яшчэ пачыталі вершы і паразгадвалі загадкі з кнігі М. Пазнякова
"Слаўны працай чалавек". Напрыканцы зрабілі для сябе вынік: каб стаць
перспектыўным ў любой прафесіі трэба добра вучыцца.