6 чэрвеня юныя чытачы Старадварэцкай бібліятэкі завіталі ў бібліятэку на
выставу-прысвячэнне «Его величество- поэт». Пазнаёміліся з біяграфіяй класіка, даведаліся,
чаму А.С. Пушкіна называюць “сонца рускай паэзіі”, праслухалі агляд кніг з
выставы, многія з якіх пажадалі ўзяць для чытання дома.