У
філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла бібліятэчная вандроўка “Кніга
– лепшы сябар!”, на якую былі запрошаны хлопчыкі і дзяўчынкі, наведвальнікі
мясцовага дзяцячага садка з мэтай знаёмства з
кнігамі і бібліятэкай і замацавання ведаў выхаванцаў пра казкі, казачныя
персанажы і чароўныя прадметы. З
чаго пачынаецца радасны і хвалюючы свет дзяцінства? З калыханак мамы, з моцных
рук таты, з паху бабуліных піражкоў і блінцоў. І, вядома, з
казак. З дапамогай казак мы спазнаем свет, вучымся адрозніваць дабро і зло,
праўду і хлусню… Казкі - гэта мы з вамі, нашы характары, погляды на жыццё,
імкненне да шчасця і гармоніі. Па-сапраўднаму
мудры той, хто не растаецца з казкай на ўсё жыццё, таму што
іх прыгажосцю не стамляешся любавацца, а глыбіню казкі спасцігаеш толькі з
гадамі.