13.06.2024 Школа вучобы ў раённай бібліятэцы

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы праходзіла школа вучобы з удзелам метадыстаў Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага Сцяпанавай Г.А. і Лемяноўскай І.К., бібліятэкара абласной бібліятэкі Кучынскай А.В., бібліятэкара Квасоўскай СБ Судак С.П. Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні: "Інтэрактыўныя і гульнявыя методыкі бібліятэчнай практыкі», «Бібліятэчныя ўстановы Гродзенскага рэгіёна: асноўныя напрамкі работы», «Вялікі поспех маленькай бібліятэкі: пошук перспектывы новых шляхоў развіцця Квасоўскай сельскай бібліятэкі», "Краязнаўчы аспект сацыякультурнай дзейнасці рэгіянальнай бібліятэкі" і іншыя пытанні. Удзельнікі дзяліліся вопытам работы і сваімі напрацоўкамі. Пазнавальным, карысным і цікавым атрымалася мерапрыемства.