14.06.2024г. Гадзіна-партрэт “Край беларускі мне дарагі і блізкі”

14 чэрвеня да юбілею беларускага пісьменніка Аркадзя Куляшова ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" для выхаванцаў летняга лагера “Сонейка” прайшла гадзіна-партрэт “Край беларускі мне дарагі і блізкі”. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з біяграфіяй і творчым шляхам Аркадзя Куляшова. Прачыталі некалькі яго вядомых вершаў і разам іх абмеркавалі. Да слёз кранула сэрцы ўдзельнікаў мерапрыемства “Балада аб чатырох заложніках” А.Куляшова, якую вучні прачыталі ўслых. З яе даведаліся пра трагічны лёс сям’і бацькі Міная – камандзіра партызанскага атрада. Бібліятэкар расказала дзецям, каму прысвячалася песня “Алеся” у выкананні беларускага ансамбля “Песняры” на словы А.Куляшова і музыку І.Лучанка, якую і зараз можна пачуць. Разам праслухалі яе, зрабілі аналіз гэтага твора. Мерапрыемства атрымалася цікавым, пазнавальным і карысным.