15.06 2024г. Вечар добрых зносін “Беражы сваю сям’ю – крэпасць галоўную тваю!”

 Вечар добрых зносін “Беражы сваю сям’ю – крэпасць галоўную тваю!” прайшоў у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”. На яго былі запрошаны выхаванцы летняга лагера “Сонейка”. Тэма мерапрыемства вельмі цікавая і шматбаковая. Пра сямейныя адносіны можна гаварыць бясконца і заўсёды знойдуцца цікавыя моманты, якія можна абмеркаваць разам. Бібліятэкар прапанавала запоўніць “Сасуд чалавечых эмоцый”, куды спачатку “кінулі” ўсё адмоўнае, а затым да верху “напоўнілі” пазітыўнымі якасцямі. А калі ўсё гэта змяшалася, атрымалася рознакаляровая “мазаіка пачуццяў”. Затым, разбіўшыся на дзве каманды, пабудавалі “хату сваёй мары”, дзе жывуць дабрата, любоў, узаемаразуменне, павага і г.д. Напрыканцы кожны меў магчымасць выказаць пажаданне сваёй сям’і (у тым ліку і школьнай сям’і).