15.06.2024г. Партрэт пісьменніка "Чалавек на вайне"

Знакаміты беларускі пісьменнік Васіль Быкаў стварыў незабыўныя вобразы людзей, якія апынуліся ў эстрэмальных умовах – на вайне. Як яны паводзяць сябе, якія рашэнні прымаюць у складаных і лёсавызначальных сітуацыях? Як бы паступілі мы ў пабобных абставінах? Змаглі б не здрадзіць? На такія вельмі складаныя пытанні паспрабавалі адказаць удзельнікі мерапрыемства партрэт пісьменніка “Чалавек на вайне”, якое адбылося 15 чэрвеня ў Старадварэцкай сельскай бібліятэцы і прысвячалася юбілею В.Быкава.