19.06.2024г. Вечарына “Я перад вамі з памяццю сваёй”

 Да 100-гадовага юбілею беларускага пісьменніка Васіля Быкава, 19 чэрвеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”, прайшла вечарына “Я перад вамі з памяццю сваёй”.На яе былі запрошаны чытачы,  якія любяць чытаць творы на роднай мове, і не абыякава ставяцца да творчасці пісьменніка – класіка. Яшчэ са школьнай парты нас знаёмяць з творчасцю Васіля Быкава. Яго творы вельмі запамінальныя, па многіх з іх зняты  кінастужкі., балет “Альпійская балада”  і нават опера “Сцежкаю жыцця” Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем чыталі ўрыўкі з любімых твораў,  прыпомнілі апошні ваенны фільм “Знак бяды”, што дэманстраваўся ў бібліятэчным кіназале. Наогул творчасць В.Быкава – гэта яркая старонка ў беларускім літаратуразнаўстве. Асаблівую старонку творчасці займаюць творы ваеннай тэматыкі, паколькі сам пісьменнік быў франтавіком. Усё гэта даведаліся чытачы з расказа бібліятэкара і засталіся вельмі задаволенымі, што папоўнілі свае веды пра аднаго з лепшых беларускіх пісьменнікаў. А допоўнілі мерапрыемства праглядам фотаздымкаў з архіва самога аўтара.