20 чэрвеня ў філіяле “Пагранічная
сельская бібліятэка” для наведвальнікаў школьнага аздараўленчага лагера з
дзённым знаходжаннем “Мечта” быў праведзены ўрок мужнасці “Учора была вайна”, падрыхтаваны
да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага
народа. Урок мужнасці быў закліканы развіць у дзяцей павагу, спачуванне да
ўдзельнікаў, ветэранаў вайны і жаданне шанаваць іх подзвіг. Трэба мець надзею, што дзеці не
забудуць тых, хто здабываў ім мір над галавой коштам свайго жыцця. І гэтыя веды
яны перададуць ў будучыні сваім дзецям, каб яшчэ не адно пакаленне шанавала
гэты несмяротны подзвіг!