20 чэрвеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская
бібліятэка” прайшла патрыятычная гадзіна “Застаўся ў сэрцы вечны след вайны”,
прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, да
Дня памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У мерапрыемстве прынялі актыўны ўдзел выхаванцы летняга
лагера “Сонейка”. Гутарка ішла пра гарады-героі, якія знаходзяцца на тэрыторыі
Беларусі. Шмат цікавага даведаліся вучні з расказа бібліятэкара пра горад-герой
Мінск. Чаму толькі ў 1974 годзе ён заслужана атрымаў гэты статус. Не менш
цікавым быў расказ пра Брэсцкую крэпасць-герой. Вучні змаглі падзяліцца сваімі
ўражаннямі пра ўбачанае ( многія з іх ужо ездзілі на экскурсію ў Брэсцкую
крэпасць). Каб больш дасканала расшырыць кругазор удзельнікі мерапрыемства
праглядзелі невялікія відэа-ролікі пра горад-герой Мінск і Брэсцкую
крэпасць-герой. Тэма вайны заўсёды выклікае цікавасць у падрастаючага
пакалення, асабліва калі расказ вядзецца пра іх равеснікаў, чыё дзяцінства
апаліла вайна…І адразу ж дзеці робяць для сябе вынік: “Нам не трэба вайны!
Няхай дзеці ўсёй Зямлі жывуць пад мірным небам!”