22.06.2023г. Кніжная выстава-памяць “Вайны свяшчэнныя старонкі навекі ў памяці людской”

22 чэрвеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава-памяць “Вайны свяшчэнныя старонкі навекі ў памяці людской”. Прысвечалася яна Дню памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Пазнаёміцца з ёй прыйшлі выхаванцы летняга лагера “Сонейка” і пагранічнікі заставы  “Сямёнаўка”. З цікавасцю і трэпетам у сэрцах слухалі маленькія чытачы расказ бібліятэкара пра пачатак вайны, каму прыйшлося стаць на абарону сваёй Радзімы, як нараўне з дарослымі дзеці змагаліся з фашыстамі, якія подзвігі здзейснілі. Расказ дапаўняўся літаратурай, змешчанай на выставе. Шмат цікавага дзецям расказалі пагранічнікі аб сваёй службе на граніцы. Потым усе разам далучыліся да ўсебеларускай вахты памяці, што прайшла ля помніка воіну-вызваленцу. Разам запалілі лампадкі, усклалі кветкі, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.