22.06.2024г. Час памяці “Вайна. Перамога. Памяць”

 22 чэрвеня 1941 года - адна з самых сумных дат у нашай гісторыі - пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа прысвячалася мерапрыемства ў філіяле “Пагранічная сельскаябібліятэка”. І, каб ушанаваць памяць слаўных абаронцаў Радзімы і ўсіх загінуўшых, закатаваных у фашысцкай няволі, дарослыя ўдзельнікі часа памяці “Вайна. Перамога. Памяць” усклалі кветкі да помніка загінуўшым землякам. Мы памятаем,ганарымся мужнасцю, гераізмам, стойкасцю савецкіх салдат, афіцэраў, самаадданасцю працаўнікоў тылу - жанчын, старых і дзяцей. Мы нізка схіляем галовы перад усімі загінуўшымі.