26.06 2024г. Прафілактычная гутарка “Мы выбіраем жыццё”

 26 чэрвеня для наведвальнікаў школьнага лагера працы і адпачынку “Праметэй” на базе СШ аг. Пагранічны бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правяла прафілактычную гутарку “Мы выбіраем жыццё”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і дэвізамі Міжнароднага дня барацьбы са злоўжываннем наркатычных сродкаў і іх незаконным абаротам у розныя гады. Даведаліся, што такое наркаманія і па якіх прыкметах можна лічыць, што чалавек трапіў ў залежнасць ад наркотыкаў, якая адказнасць прадугледжана беларускім заканадаўствам за ўжыванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Удзельнікі мерапрыемства прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Скажем наркотикам “НЕТ!”, выказвалі свае думкі аб тым, чаму падлеткі пачынаюць ужываць наркотыкі, якія існуюць спосабы ўцягвання дзяцей і падлеткаў у наркаманію і як утрымацца ад спакусы паспрабаваць наркотыкі.