28.06.2024г. Вусны часопіс “Наркотыкі не бываюць лёгкімі”

 28 чэрвеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў вусны часопіс “Наркотыкі не бываюць лёгкімі”, да Міжнароднага дняьбарацьбы са злоужываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам, у рамках дзярж праекта “Прафілактыка сацыяльнага гвалту”. Чытачы, якія прыйшлі на мерапрыемства, паудзельнічалі ў псіхалагічнай гульні “Сюрпрыз”, адказалі на пытанні віктарыны “Чаму людзі прымаюць наркотыкі?”, прайшлі тэст і атрымалі адзнаку сваім адказам, развеялі “Міфы сучачснасці” сапастаўляючы іх з фактамі. Затым перайшлі ў “Стадыю асэнсавання”. Падвялі вынік усяму сказанаму і зачыталі ўслых “Памятку”. І ў заключнай частцы мерапрыемства прачыталі галоўныя “Запаведзі”, каб быць упэўненым у сабе і не трапіць “на кручок “ наркотыка.