28.06.2024г. Кулінарныя пасядзелкі “Знайсці свой рэцэпт”

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі” прайшлі кулінарныя пасядзелкі “Знайсці свой рэцэпт”. Падчас мерапрыемства ўсе госці прынялі ўдзел у забаўляльна-пазнавальнай праграме, даведаліся, як выглядае розная экзатычная ежа, праверылі свае веды ў кулінарнай віктарыне. На пасядзелкі госці прыйшлі не з пустымі рукамі, прынеслі свае арыгінальныя стравы. А яшчэ падзяліліся рэцэптамі прыгатавання сваіх любімых страў.