28.06.2024г. Выстава-пасвячэнне, бібліяграфічны агляд "Шлях, вызначаны лёсам"

28 чэрвеня ў філіяле "Пархімаўская ІСБ" была арганізавана выстава-пасвячэнне і праведзены бібліяграфічны агляд "Шлях, вызначаны лёсам", прысвечаны 100-годдзю са дня нараджэння беларускага і савецкага пісьменніка Васіля Быкава. Бібліятэкар расказала дзецям аб жыццёвым шляху пісьменніка, аб яго юных гадах, якія прайшлі на фронце, і як усе гэтыя падзеі адлюстраваліся на тэматыцы яго твораў. І, несумненна, памяць аб гэтым вялікім пісьменніку і яго творах будзе жыць доўга.