29.06.2024г. Раённая бібліятэка на XIII раённым фестывалі беларуска-польскай культуры і побыту “Эйсмантаўскі фэст-2024”

29 чэрвеня супрацоўнікі Бераставіцкай раеннай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага прынялі ўдзел у ХІІІ адкрытым раённым фестывалі беларуска-польскай культуры і побыту “Эйсмантаўскі фэст-2024”. Традыцыйна «Эйсмантаўскі фэст» уразіў разнастайнасцю і маштабам мерапрыемстваў. Раённая бібліятэка  падрыхтавала і прадставіла кніжна-ілюстрацыйную выставу “Сэрцу мілы родны край”. Госці свята змаглі пазнаёміцца  з кнігамі, альбомамі, брашурамі, буклетамі аб аграгарадку Вялікія Эйсманты, аб цікавых мясцінах эйсмантаўскай зямлі, аб працавітых, таленавітых, знакамітых людзях гэтага краю і іх дасягненнях.