30.06.2024 г. Кніжная выстава «Маладосць на кніжнай хвалі»

У апошнюю нядзелю чэрвеня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень моладзі і студэнцтва. Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага арганізавалі змястоўную выставу «Маладосць на кніжнай хвалі». Асноўная мэта выставы - дапамагчы маладому пакаленню свядома выбраць творы, абудзіць цікавасць да чытання і кнігі.