Краязнаўчая гадзіна
“Вершамі ўславім нашу Беларусь”, да Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення
Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прайшла ў філіяле “Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка” 4 ліпеня. У ёй прынялі ўдзел выхаванцы
летняга лагера “Краяведы”. Бібліятэкар падрыхтавала цікавую выставу, дзе
размясцілася літаратура з вершамі пра нашу любімую Беларусь. Кожны змог знайсці
сабе твор па густу. А прачытаць яго ўслых вырашылі на вуліцы, каб творы, якія
гучалі змаглі паслухаць усе жадаючыя. Мерапрыемства прайшло цікава і
запамінальна.