12.07.2024 г. “PRАПравы” - прававая акцыя

   Прававыя веды складаюць аснову нашага жыцця. Нездарма кажуць: "Бяспраўны той, хто законаў не ведае! Хто законы ведае, той заўсёды і мае правы!». У наш час вельмі важна быць юрыдычна пісьменным. 12 ліпеня бібліёграф Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага на працягу дня распаўсюджвала прававыя памяткі, закладкі і буклеты. Напрыклад: "Старт у дарослае жыццё”, Правы і абавязкі, “Адміністрацыйная і крымінальная адказнасць непаўналетніх, “Дэкларацыя правоў дзіцяці  “Падлетак і закон” і іншыя. Мэта акцыі: павышэнне прававой культуры моладзі і фарміраванне іх грамадзянскай пазіцыі.