12.07.2024г. Патрыятычная гадзіна “Мы павінны памятаць”

 16 ліпеня жыхары Бераставічыны будуць адзначаць Дзень вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ва ўсіх кутках раёна будуць аддаваць даніну павагі тым, хто змагаўся за свабоду і незалежнасць нашай малой Радзімы. З  гэтай нагоды 12  ліпеня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла патрыятычная гадзіна “Мы павінны памятаць” для наведвальнікаў ваенна-патрыятычнага лагера з кругласутачным знаходжаннем Юны пагранічнік з мэтай выхавання грамадзянскасці і патрыятызму падрастаючага пакалення, пашырэння кругагляду дзяцей.