15.07.2024г Госці з Ваўкавыска наведалі бібліятэку

 15 ліпеня  выхаванцы летняга аздараўленчага лагера “Сонечны горад” Ваўкавыскага раёна наведалі Бераставіцкую раённую бібліятэку імя В.М. Кавалеўскага . Падчас экскурсіі  хлопчыкаў і дзяўчынак  пазнаёмілі з гісторыяй Бераставіччыны, з выставай кніг,  прысвечанай 80-годзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  Вельмі зацікавіла  дзяцей партрэтная галерэя вядомых людзей, якія жылі і працавалі на бераставіччыне і фатаграфіі ХХ стагоддзя на фотавыставе «Фотаімгненні для нашчадкаў». У канцы сустрэчы госці з вялікай цікавасцю разглядалі і чыталі незвычайныя кнігі  ў маляўнічых вокладках з фонду бібліятэкі.