13 ліпеня ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская
бібліятэка”
прайшла школа патрыёта “Захоўваем у сэрцах вялікую Перамогу”. 1944 год – пераможны год для нашай краіны, роднай Беларусі. 16 ліпеня – знакавы дзень
для жыхароў Бераставіччыны. Гэта дзень вызвалення, гэта свята міру,
дабра, свабоды і незалежнасці. Аб гэтым, менавіта, і ішла гутарка-размова з малодшымі школьнікамі. Прысутныя
нагадалі, што ў Вялікую Айчынную вайну вялікую ролю ў барацьбе з захопнікамі
адыгралі дзеці, якія праяўлялі мужнасць і адвагу побач з дарослымі ў
партызанскіх атрадах, у падрыўной дзейнасці, у зборы важных звестак. Удзельнікі
мерапрыемства пазнаёміліся з кнігамі аб вайне, даведаліся аб падлетках-героях. Напрыканцы дзеці шчыра пажадалі расці
здаровымі, жыць пад мірным небам, паважаць і любіць сваю краіну, сям’ю, помніць
і шанаваць гісторыю.