17.07.2024г. Гадзіна патрыятызму "Мой родны край, ты дорыш мне натхненне"

17 ліпеня ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Знайка" і прысвячалася яно знакавай даце - 80-годдзю вызвалення Бераставіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гадзіна патрыятызму "Мой родны край, ты дорыш мне натхненне" паклікала ўдзельнікаў, каб даведацца шмат цікавага карыснага.

З апавядання бібліятэкара дзеці даведаліся хто вызваляў наш раён і якой цаной была атрымана свабода. Падрабязна спыніліся на гвардыі палкоўніку 250-ай стралковай дэвізіі Геронцыю Цытаішвілі, імя якога носіць цэнтральная вуліца аг. Малая Бераставіца. Помнік воіну-вызваліцелю знаходзіцца на месцы  яго  гібелі. Жыхары аграгарадка шануюць памяць воінаў-вызваленцаў, таму каля помнікаў заўсёды чыста, ляжаць кветкі і вянкі, запальваюцца лампадкі ў памяць аб загінуўшых... Праз імправізаваную гульню "Я - абаронца зямлі беларускай" вучні паспрабавалі ўявіць сабе 1944-ы год. Як нашы аднавяскоўцы сталі на абарону сваёй Радзімы. І хоць зброя, якую яны прынеслі, была не сапраўднай, але змагаліся з ворагам яны па сапраўднаму і адстаялі сваю малую Радзіму. Да мерапрыемства далучылася старшыня "Малабераставіцкая сельскага Савета" Таццяна Бабовік.