18.07.2024г. Гульня-віктарына "Чамучкіна Паляна"

З самага ранняга дзяцінства мы крок за крокам адкрываем свет, поўны загадак, таямніц і проста незразумелага, пазнаем новае, разбіраемся ў сучасным і вучымся марыць пра будучыню. У  Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшла гульня-віктарына "Чамучкіна Паляна", Бібліятэкар разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі здзейснілі падарожжа ў краіну знаек, у горад добрых і ветлівых чамучак. Мерапрыемства пачалося з размінкі ў казачным горадзе, падчас якой дзецям прапаноўвалася правільна назваць героя. Сама гульня пачалася з задання "Знайдзі правільны адказ". Справіўшыся з заданнем, адправіліся на палянкі "Расліннае жыццё" і  "Калейдаскоп". Самым цікавым аказалася заданне "Сакрэт". Юныя чытачы правялі час весела і з карысцю.