19 ліпеня ў філіяле
“Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла пазнавальная
гадзіна-рэклама “Якасць – гэта наш канёк”, прымеркаваная да Года якасці. У
мерапрыемстве прыняла ўдзел моладзь, якая ў хуткім часе пачне самастойнае
жыццё. І вельмі важна сёння арыентавацца ў сучаснай прасторы. А для гэтага
трэба валодаць інфармацыяй па розных напрамках дзейнасці эканомікі нашай
дзяржавы. Разам з бібліятэкарам прыпомнілі брэнды, якімі ганарыцца наша Рэспубліка Беларусь. Якасныя тавары і паслугі сёння вельмі запатрабаваныя. На іх
трымаецца эканоміка дзяржавы. Ад гэтага залежыць дабрабыт яе жыхороў. За мяжою
вельмі цэняць нашу прадукцыю за высокую якасць. А для вучняў, у першую чаргу, гэта
якасная вучоба і якасныя паводзіны. Берагчы і цаніць тое, што маем і імкнуцца
прымнажаць яго.