24.07.2024г. Экскурсія ў бібліятэку «Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках»

Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага запрасіла ў госці будучых чытачоў  наведвальнікаў Вялікабераставіцкага дзіцячага сада. Бібліятэкар пазнаёміла іх з правіламі знаходжання ў бібліятэцы. Дзяўчынкам і хлопчыкам расказалі пра ўраджэнца Бераставіччыны В.М.Кавалеўскага, сусветна вядомага вучонага, імя якога носіць раённая бібліятэка, пра архітэктурныя помнікі Вялікай Бераставіцы. Асаблівы пазнавальны інтарэс выклікалі ў дзяцей карціны, на якіх адлюстраваны помнікі, страчаныя для нас назаўсёды, а таксама сучасныя краявіды роднага краю. На працягу мерапрыемства дзеці адгадвалі загадкі, слухалі вершы, знаёміліся з перыядычнымі выданнямі і каляровымі незвычайнымі кніжкамі.