26 ліпеня бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская
бібліятэка” правяла для дзяцей сярэдняга
школьнага ўзросту гадзіну бяспекі “Сям’я без гвалту”. Жыццё - гэта складаная
штука, дзе хітра перамяшаныя зло і дабро, жорсткасць і гуманнасць, гонар і
здрада, каханне і гвалт. Удзельнікі мерапрыемства разам паспрабавалі намеціць
арыенціры, якія дапамогуць ім размяжоўваць дадзеныя паняцці і выбраць
правільную дарогу ў жыцці.