26.07.2024г. Час карысных парад з выставай-антырэкламай “ У здоровья есть враги…С ними дружбу не води”

26 ліпеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў час карысных парад  з выставай-антырэкламай “ У здоровья есть враги…С ними дружбу не води”. Падчас мерапрыемства чытачы даведаліся шмат цікавага пра звычкі, якія наносяць шкоду нашаму здароўю. Склалі прыказкі, правялі бліц-турнір па здароваму ладу жыцця. Бібліятэкар расказала цікавую пазнавальную казку “Савет мудраца”. На вясёлай ноце закончылі мерапрыемства правядзеннем “Тэст-драйва”, вынікі якога парадавалі ўсіх прысутных. Кожны атрымаў адзнаку свайму здароўю і правільным паводзінам ў час летніх канікул.