26.07.2024г. Вечар-сустрэча “Нас аб’ядноўвае кніга”

У філіял “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” былі запрошаныя ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Ладачкі” на вечар-сустрэчу “Нас аб’ядноўвае кніга”. Сябры клуба падзяліліся ўражаннямі аб прачытаных кнігах, расказалі іх змест. Перш за ўсё кніга, бяспрэчна, з’яўляецца крыніцай ведаў. Чалавек, які чытае – удасканальвае, развівае свой кругагляд, логіку, мысленне, паляпшае памяць. Кніга яшчэ і машына часу, якая можа паведаміць аб мінулым, расказаць аб цяперашнім, падказаць будучыню. Давайце павернемся да кніг, палюбім іх, а яны нам абавязкова аддзячаць.