30.07.2024 г. Агляд літаратуры “Беларусь – мая гордасць і слава”

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы В.М.Кавалеўскага прайшоў агляд літаратуры “Беларусь – мая гордасць і слава”, прысвечаны году якасці. Бібліятэкар расказала пра кнігі, якія ўтрымліваюць карысную інфармацыю і яркія, маляўнічыя фатаграфіі, якія раскрываюць прыгажосць прыроды Беларусі і яе тэхнічныя, адукацыйныя і культурныя дасягненні, дэманструюць матэрыялы, прысвечаныя дасягненням у сацыяльна-эканамічнай сферы Рэспублікі Беларусь, ваенна-патрыятычнай тэматыцы, міжканфесійнаму дыялогу і стваральнай працы. Наведвальнікі зацікавіліся выданнямі, прысвечанымі традыцыям беларускага народа і ўнікальным прыродным багаццям краіны.